Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, – шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.
Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.
Пакуль што невядома, што адбудзецца, калі адзін з ключоў будзе незваротна згублены, зламаны альбо скрадзены. Першую падказку для патэнцыйных рабаўнікоў дала англійская радыёстанцыя, якая назвала аднаго з уладальнікаў фрагмента ключа. Гэтага “героя” клічуць Пол Кейн. “Містэр інтэрнэт” пражывае ў англійскай горадзе Бас і выкладае ў мясцовым універсітэце. Пошукі астатніх “шчасліўчыкаў”-удзельнікаў праекту працягваюцца.
Падобныя меры засцярогі сталі магчымыя пасля запуску новай сістэмы бяспекі Domain Name System Security Extensions (Сістэмы бяспечнага пашырэння даменнага імя)।
http://www.moladz.org/node/3442
Комментариев нет:
Отправить комментарий