7/29/2010

Прызначаныя шасцёра адказных за інтэрнэт

Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, – шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.

Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.

Пакуль што невядома, што адбудзецца, калі адзін з ключоў будзе незваротна згублены, зламаны альбо скрадзены. Першую падказку для патэнцыйных рабаўнікоў дала англійская радыёстанцыя, якая назвала аднаго з уладальнікаў фрагмента ключа. Гэтага “героя” клічуць Пол Кейн. “Містэр інтэрнэт” пражывае ў англійскай горадзе Бас і выкладае ў мясцовым універсітэце. Пошукі астатніх “шчасліўчыкаў”-удзельнікаў праекту працягваюцца.

Падобныя меры засцярогі сталі магчымыя пасля запуску новай сістэмы бяспекі Domain Name System Security Extensions (Сістэмы бяспечнага пашырэння даменнага імя)।

http://www.moladz.org/node/3442


7/05/2010

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.

Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.

Не трэба баяцца, бо ўсё вельмі проста:

1) З 01.07.2010 па 31.08.2010 дашліце верш, аповесць, апавяданне і г.д. на адрас арганізатараў vokaby@gmail.com.

2) У лісце пазначце імя, прозвішча, горад ды нумар мабільнага тэлефона.

3) Атрымайце зваротны ліст, што ваша праца прынята .

4) З 10-20 верасня адбудзецца конкурс. Маладыя літаратары абяруць лепшыя працы. Якія ўвойдуць у зборнік вершаў "Наш час 2010", які будзе надрукаваны напрыканцы года.

Кожны ўдзельнік атрымае бясплатны экзэмпляр зборніка вершаў, а аўтары працы якіх патрапяць у зборнік атрымаюць невялікія падарункі ад грамадскай кампаніі "Будзьма Беларусамі!" падчас прэзентацыі зборніка ў Мінску.


Інфалінія : +375(29) 972-21-13, vokaby@gmail.com

http://www.moladz.org/node/3419

6/27/2010

Ці можа студэнт прабіцца ў парламент, або Як жывецца моладзі ў Беларусі

Клопат пра маладых людзей падкрэсліваецца з экранаў тэлевізараў асабліва моцна напярэдадні Дня моладзі. Клопат гэты выражаецца ў шматлікіх законах і праграмах, прачытаўшы якія можна ўявіць прыгожую карцінку супрацоўніцтва маладых людзей і дзяржавы. Адной з такіх праграм стала рэспубліканская праграма “Моладзь Беларусі 2006-2010”, якая сёлета якраз падыходзіць да канца. Як адрозніваецца намаляваная ў ёй карцінка і рэальнае жыццё маладых людзей Беларусі, чытайце ніжэй.

Ад праграмы “Моладзь Беларусі”, як і ад астатніх праграм чакалася шмат। У прыватнасці, адзінаццаць канкрэтных вынікаў прапісаны ў пункце 10. Вось некаторыя з іх.

http://www.moladz.org/node/3411

6/16/2010

Чалавек заразіўся кампутарным вірусам

Брытанскі доктар Марк Гасан з універсітэта горада Рэдинг стаў першым чалавекам, які заразіўся кампутарным вірусам. Ён дапрацаваў чып, які ўжыўляюць хатнім жывёлам і імплантаваў яго ў сваю руку. Дзякуючы гэтаму ён змог адчыняць аўтаматычныя дзверы і ўключаць мабільны тэлефон.

Аднак дзеля эксперыменту Гасан «заразіў» свой чып спецыяльна напісаным кампутарным вірусам. У выніку ўся прапускная база дадзеных лабараторыі, куды ён заходзіў, была інфікавана гэтым вірусам.

Доктар прызнае, што праведзены ім эксперымент толькі дэманструе прынцыповыя магчымасці: у будучыні, калі медыцынскія прылады стануць яшчэ больш складанымі, падобны сцэнар можа прывесці да парушэння працы электракардыёстымулятараў і імплантантаў, якія дазваляюць вярнуць слых.

Навуковец лічыць, што яго распрацоўка прыцягне ўвагу да падвышэння ўзроўня бяспекі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі.

чытаць далей...

6/15/2010

Беларускамоўная рэклама – “Каханне з першай лыжкі!”

Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш рэкламы па-беларуску як візуальнай, так і тэлевізыйнай. Усё новыя вытворцы пачынаюць рэклямаваць сябе і свае тавары на беларускай мове.

Варта ўзгадаць хаця бы такія фірмы як Pepsi, Sniezka,Cerezit, Coca-Cola ці канешне Samsung, які быў піянtрам у гэтай справе. З уласна беларускіх прадпрыемстваў беларускамоўнымі шыльдамі вызначаюцца такія фірмы як Крыніца, Velcom, ды іншыя. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак.

На рынку ідзе павялічэнне заказаў на рэкламу на беларускай мове. На думку спецыялістаў, гэта звязана з тым, что рэкламадаўцы зацікаўлены ў пошуку новых магчымасцяў прыцягнуць да сябе ўвагу. Больш за тое, беларускамоўная рэкляма дапамагае вытворцам знаходзіць інвестыці, а ў спажыўцоў выклікае пачуццё гонару.

чытаць далей...

5/31/2010

31 мая - быў вялікі зыход з Facebook?

На апошні дзень вясны ў інтэрнэце рыхтаваўся вялікі зыход карыстальнікаў з Facebook. Фраза «выдаліць акаўнт» надоечы ўвайшла ў «топ-10» самых папулярных запытаў у Google.

Заклікі развітацца з Facebook цяпер масава распаўсюджваюцца ў канкуруючай сацыяльнай сетцы — Твітэры — і на тэматычным сайце quitfacebookday.com. Апошні стварылі канадскія праграмісты, ідэолагі руху самавыдалення. Прычынай байкоту — палітыка бяспекі адной з найбуйнейшых у свеце сацыяльных сетак. Канадцы ўпэўнены — Facebook пра карыстальнікаўчоў ведае занадта шмат. А вось для абароны асабістых дадзеных не робіць практычна нічога.

Скандалаў, злучаных з бяспекай Facebook, у апошні час становіцца ўсё больш. Па-першае, крадзеж пароляў: два тыдні назад нейкі хакер арганізаваў распродаж паўтары мільёну акаўнтаў. Па-другое, слабая абароненасць чата: быў знойдзены хіб, якая дазваляе чытаць чужую перапіску. Адміністрацыя сеткі сцвярджае, што максімальна ўзмацняе бяспеку.

Нядаўна ахвярай уварвання ў асабістае жыццё стаў і сам заснавальнік Facebook Марк Цукерберг. У інтэрнэце ўсплыла яго перапіска з прыяцелем сямігадовай даўнасці:

«Калі табе патрэбна інфармацыя пра каго-небудзь з Гарварда, толькі папрасі. У мяне 4000 e-mail, фатаграфій, адрасоў». — «Адкуль яны ў цябе?». — «Гэтыя тупені іх саміх выкладваюць».

Пакуль што на сайце ахвотнікаў самавыдаліцца набралася 25 тысяч чалавек. Колькасць карыстачоў Facebook па ўсім свеце — 400 мільёнаў. Але кампанія па адмове ад стварэння Цукерберга набірае звароты.

На слабасцях спрабуюць згуляць і канкурэнты — кіраўніцтва сацыяльнай сеткі Myspace.com, у якой зарэгістраваны каля 120 мільёнаў акаўнтаў, абвясціла пра будучае спрашчэнне настроек бяспекі. Што, па задумцы, павінна дапамагчы карыстальніку цалкам кантраляваць распаўсюд інфармацыі пра сябе. А самаму парталу Myspace, відавочна, вярнуць карыстальнікаў, якія ў папярэднія гады масава сыходзілі на Facebook.//Андрэй Кляноўскі

4/28/2010

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

4/08/2010

Let’s go to creative: ідэі ўзнагароджваюцца



У беларускім сеціве была абвешчана акцыя IPOD за ідэю. Прадстаўляем вашай увазе найбольш яркія прапановы акцый і мерапрыемствы ў сферы дабрачыннасці, дапамогі людзям.

Міжнароднае штогадовае свята «Дзень дабрыні»


Кожны з удзельнікаў у гэты дзень робіць добрыя справы: можна сумесна, напрыклад, арганізаваны збор падарункаў у дзіцячыя дамы, а можна і індывідуальна, напрыклад, дапамога бабулі-пенсіянерцы па суседстве. Гэта значыць удзел можа быць любым, галоўнае, падтрымаць гармонію ў свеце хоць якім-небудзь добрым учынкам. Каб неяк аб’яднаць усіх удзельнікаў і падкрэсліць нашу агульную справу, прапаноўваецца ўсім у гэты дзень павязаць на адзежу (торбу, машыну, акно) каляровую стужачку – убачыш такі знак у каго-небудзь у тралейбусе і ўсміхнешся чалавеку: значыць, наш! Па выніках дня кожны дасць невялікую справаздача: што, калі, каму, як дапамог, каб была магчымасць ацаніць маштабы.
Далей на Мoladz।org

3/22/2010

МедыяБарКэмп 2010: чуць, бачыць, гаварыць


3-6 чэрвеня 2010 ў Літве адбудзецца трэці міжнародны МедыяБарКэмп, прысвечаны праблемам выкарыстання новых медыя і развіццю медыя актывізму. MediaBarCamp ладзяць Swedish International Liberal Centre, Green Forum, Centerpartiets Internationella Stiftelse, Olof Palme Internattional Center і Беларуская партыя «Зялёныя».

MediaBarCamp 2010 ладзіцца дзеля таго, каб стымуляваць ды падтрымаць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў у рэгіёне ў сферы новых медыя, наладзіць і замацаваць стасункі паміж прафесіяналамі. MediaBarCamp — гэта не палітычнае, а мультыкультурнае мерапрыемства, якое дазволіць згуртавацца разам усім тым, хто з’яўляецца рэалістам і таму патрабуе немагчымага.

Чакаецца, што ўдзел у MediaBarCamp 2010 прымуць каля 130 чалавек з Беларусі, стран Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфарміравана з прэзентацый ды выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена альтэрнатыўным інфармацыйным медыя-праектам і іх стваральнікам. Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена мікраблогам, па-першае твітэру, і працы з мультымедыя.

Новыя медыя сёння – гэта новае асяроддзе існавання сучаснай культуры. Але ж не той, якая пакрываецца пылам на музэйных паліцах, а той, якая ствараецца сёння, ствараецца тут і цяпер. Усё, што нас акружвае, што стварае нашую штодзённасць – гэта таксама культура, якая існуе, дзякуючы медыя прасторы. Сёння здымаць відэа, апрацоўваць фотаздымкі на кампутары стала настолькі проста, што гэта ўжо не з’яўляецца абавязкам спецыяльна навучанай “касты” журналістаў. MediaBarCamp запрашае усіх, хто гатовы прыняць удзел у стварэнні новай мультымедыйнай прасторы.

MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства; ніхто з арганізатараў не мае мэты атрымаць прыбытак. Таму ўдзел бескаштоўны. Для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў ёсць магчымасць кампенсаваць кошт праезду, пражывання і атрымання візы. Для таго, каб патрапіць у лік удзельнікаў, неабходна зарэгістравацца і падрыхтаваць прэзентацыю ўласнага праекту. Тыя, каму патрэбны візы, павінны падаць заявы да 1 мая 2010 года. Агульны deadline для рэгістрацыі новых удзельнікаў – 1 чэрвеня 2010 года.

Тым людзям, якія здымаюць відэаролікі аб тым, чым займаюцца яны самі ці іхнія сябры, вядуць блог аб тым, што думаюць, запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы аб тым, што іх акружвае. То бок усім тым, хто ўжо мае навык працы з сучаснымі медыя тэхналогіямі.

Правілы БарКэмпаў прадугледжваюць, што ўсе ўдзельнікі пачуваюць сябе так жа вольна і нязмушана, як і ў прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольныя ў сваіх перасоўваннях, як падчас пікніка на прыродзе. Усё гэта багата запраўлена бескаштоўным бесправадным інтэрнэтам ды цікавымі прэзентацыямі, якія цягнуцца нон-стоп.

Усю дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце MediaBarCamp http://mediabarcamp.com/

Для даведкі:

MediaBarCamp – гэта унікальная міжнародная “не-канферэнцыя” па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. Першы MediaBarCamp адбыўся ў чэрвені 2008 года ў Літве. У ім прынялі ўдзел ля ста чалавек з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі. Мерапрыемства апынулася паспяховым, і было прынята рашэнне аб правядзенні МедыяБарКэмпу ў 2009 годзе.