7/29/2010

Прызначаныя шасцёра адказных за інтэрнэт

Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, – шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.

Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.

Пакуль што невядома, што адбудзецца, калі адзін з ключоў будзе незваротна згублены, зламаны альбо скрадзены. Першую падказку для патэнцыйных рабаўнікоў дала англійская радыёстанцыя, якая назвала аднаго з уладальнікаў фрагмента ключа. Гэтага “героя” клічуць Пол Кейн. “Містэр інтэрнэт” пражывае ў англійскай горадзе Бас і выкладае ў мясцовым універсітэце. Пошукі астатніх “шчасліўчыкаў”-удзельнікаў праекту працягваюцца.

Падобныя меры засцярогі сталі магчымыя пасля запуску новай сістэмы бяспекі Domain Name System Security Extensions (Сістэмы бяспечнага пашырэння даменнага імя)।

http://www.moladz.org/node/3442


7/05/2010

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.

Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.

Не трэба баяцца, бо ўсё вельмі проста:

1) З 01.07.2010 па 31.08.2010 дашліце верш, аповесць, апавяданне і г.д. на адрас арганізатараў vokaby@gmail.com.

2) У лісце пазначце імя, прозвішча, горад ды нумар мабільнага тэлефона.

3) Атрымайце зваротны ліст, што ваша праца прынята .

4) З 10-20 верасня адбудзецца конкурс. Маладыя літаратары абяруць лепшыя працы. Якія ўвойдуць у зборнік вершаў "Наш час 2010", які будзе надрукаваны напрыканцы года.

Кожны ўдзельнік атрымае бясплатны экзэмпляр зборніка вершаў, а аўтары працы якіх патрапяць у зборнік атрымаюць невялікія падарункі ад грамадскай кампаніі "Будзьма Беларусамі!" падчас прэзентацыі зборніка ў Мінску.


Інфалінія : +375(29) 972-21-13, vokaby@gmail.com

http://www.moladz.org/node/3419