10/31/2011

Як адчуць смак лета восенню?

За вакном восень, але так не хочацца забірацца ў цёплыя швэдары, шалікі, пальчаткі і раскрываць парасон… І не трэба! Лета вяртаецца назад। Moladz.org прадстаўляе яшчэ “цёплую” інтэрнэт-складанку беларускамоўных песняў "Са смакам лета".
sa_smakam_fota


“Са смакам лета” - складанка, песні з якой абавязкова будуць гучаць з вокнаў беларусаў, – перакананы стваральнікі. – Такога яшчэ не было”.
Сапраўды, такіх складанак яшчэ не было. “Са смакам лета” - гэта мікст усім вядомых выканаўцаў AKUTE, МутнаеВока, Re1ikt, TLUSTA LUSTA разам з толькі аперыўшыміся гуртамі.
І гэта яшчэ не ўсё! Бонус складанкі - адмыслова запісаны трэк “Мейсца пакуты” украінскага гурта “Фіолет”.

"Усе песні, якія трапілі на інтэрнэт-дыск, – зусім новыя, “цёпленькія”. Яны ўвесь час будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем", – заўважае Алесь Снег, адзін са стваральнікаў дыска.

“Цёпленькія” песні айчыннай музыкі раней прэзентаваліся ў суполцы MOLADZ.ORG у кантакце на працягу вясны і лета. Самае строгае журы ў выглядзе тысячаў наведвальнікаў суполкі абмяркоўвала, крытыкавала альбо хваліла гэтыя песні. Лепшыя з кампазіцый трапілі ў інтэрнэт складанку.


Пампуй на http://moladz.org/mp3!


Комментариев нет:

Отправить комментарий